🔔 Увага! Наш асноўны сайт і фэйсбук – цяпер экстрэмісцкія матэрыялы. Фармальна гэта не тычыцца https://internship.belhelcom.org/, але выконвайце рэкамендацыі па мінімізацыі рызык (спасылка)
Кіраўніца адукацыйнага напрамку БХК, кандыдатка юрыдычных навук Кацярына Дзяйкала:
"Правы чалавека — гэта вельмі проста і адначасова вельмі складана. Скажоныя сэнсы права ў беларускай рэчаіснасці паўплывалі на скажэнне разумення канцэпцыі правоў чалавека не толькі прадстаўнікамі ўлады, але ж і тымі, хто не згодзен з гэтай уладай.
Сёння сярод прыхільнікаў пераменаў (уключая тых, хто жадае актыўна прасоўваць правы чалавека) можна пабачыць вельмі розныя ўяўленні аб тым, што гэта такое і як гэта павінна працаваць. Стаўленне і разуменне бывае палярным і па змесце, і па сэнсе. Правы чалавека часта ўспрымаюцца на ўзроўні "высокіх ідэяў" без разумення таго, якое месца гэтыя ідэі займаюць у жыцці канкрэтнага чалавека. Таксама часта правы чалавека ўспрымаюцца як "усё добрае супраць усяго дрэннага" ці “усё, што можна "добрым" людзям, але ж нельга "дрэнным", ці "усе, што мне здаецца правільным".
Канцэпцыя правоў чалавека за ўвесь час свайго існавання эвалюцыянавала разам з эвалюцыяй грамадства і самаго чалавека. Чалавек перастаў быць выключна аб’ектам абароны ад моцнай сістэмы — дзяржавы, але стаў дзейным актарам усіх працэсаў, уключаючы эканамічнае развіццё. Адпаведна і правы чалавека сёння — адзін з эфектыўных інструментаў развіцця грамадства.
Прасоўваць сэнсы правоў чалавека, несці ў свет іх каштоўнасці і рабіць правы чалавека часткай штодзённага жыцця і стратэгіі развіцця грамадства і дзяржавы — вельмі комплексная, складаная, але ж вельмі цікавая праца, на якой засярэджана дзейнасць БХК. Калі для вас цікавая такая мэта, прыходзьце да нас на стажыроўку. Гэта не азначае, што вы абавязкова застанецеся ў праваабарончым сектары, але ж гэта азначае, што вы паспрабуеце стаць на крок бліжэй да адчування паўсядзённасці і шматмернасці правоў чалавека, разумення таго, як яны ўплываюць на наша развіццё. А таксама, мабыць, наблізіцеся да разумення вашага месца ў гэтым свеце і таго, які след вы жадаеце ў ім пакінуць".
ЧАМУ ВАРТА ПРЫЙСЦІ ДА НАС
ПРА СТАЖЫРОЎКУ
Стажыроўка складаецца з дзвюх частак: тэарэтычнай і практычнай.
Тэарэтычная частка: 8 заняткаў-cемінараў (раз на тыдзень) на тэмы, якія дазваляюць развіць не толькі прафесійныя кампетэнцыі, але і soft skills:
Практычная частка. Вы будзеце дапамагаць у шэрагу бягучых задач БХК: напісанне чарнавікоў дакументаў, сбор і аналіз інфармацыі і г.д. За стажор:кай замацоўваецца персанальны ментар:ка з каманды БХК, як:ая дапамагае, каментуе, дае водгукі і парады і г.д.
Па ітогу стажыроўкі тыя, хто паспяхова яе прайшлі, атрымліваюць сертыфікат і па жаданні далучаюцца да Alumni кам'юніці.
Падчас стажыроўкі вы дазнаецесь больш пра:
Вы будзеце мець магчымасць навучыцца:
Для каго: Беларускія студэнт:кі 2-4 курсаў, магістрант:кі і выпускні:цы* юрыдычных спецыяльнасцяў (міжнароднае права, правазнаўства, і г.д), якія навучаюцца як у Беларусі, так і па за яе межамі.
*Для бакалаўрыяту — не пазней за 3 гады з выпуску, для магістратуры — не пазней за 1 год.
Тэрмін стажыроўкі: 3 месяцы, 1 кастрычніка 2024 – 24 снежня 2024.
Фармат: анлайн з магчымасцю афлайн сустрэч для тых, хто ў Вільні.
Занятасць: ад 8 (мінімум) да 15 гадзін на тыдзень.
Тэрмін падачы заяўкі: 17 верасня 2024 г. уключна. Увага, патрэбна прымацаваць CV.
Адбор: Вынікі першага этапа адбору будуць вядомыя не пазней за 20 верасня. Адабраныя ўдзельні:цы будуць запрошаны на другі этап адбору (інтэрв'ю). Канчатковае рашэнне будзе абвешчана не пазней за 30 верасня.
Крытэры адбора (ацэньваюцца ў супастаўленні з іншымі кандыдатамі):