АНЛАЙН СТАЖЫРОЎКА ДЛЯ СТУДЭНТАК_Ў І МАГІСТРАНТАК_Ў ЮРЫДЫЧНЫХ СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЯЎ

Набор закрыты. Наступны набор — папярэдне ў лютым 2024 года.

Атрымаць абвестку
Кіраўніца адукацыйнага напрамку БХК, кандыдатка юрыдычных навук Кацярына Дзяйкала: 
"Правы чалавека — гэта вельмі проста і адначасова вельмі складана. Скажоныя сэнсы права ў беларускай рэчаіснасці насамрэч паўплывалі і на скажэнне разумення канцэпцыі правоў чалавека не толькі прадстаўнікамі ўлады, але ж і тымі, хто не згодзен з гэтай уладай.
 
Сёння сярод прыхільнікаў пераменаў (уключая тых, хто жадае актыўна працаваць з прасоўваннем правоў чалавека) можна пабачыць вельмі розныя ўяўленні аб тым, што гэта такое і як гэта павінна працаваць. Стаўленне і разуменне бывае палярным і па зместу, і па сэнсу. Правы чалавека часта ўспрымаюцца на ўзроўні "высокіх ідэяў" без разумення таго, якое месца гэтыя ідэі займаюць у жыцці канкрэтнага чалавека. Таксама часта правы чалавека ўспрымаюцца як "усё добрае супраць усяго дрэннага" ці “усё, што можна "добрым" людзям, але ж нельга "дрэнным", ці "усе, што мне здаецца правільным". Адсюль таксама часта стэрэатыпнае ўяўленне аб працы праваабаронцаў: напрыклад, што гэта выключна і толькі  разбор індывідуальных кейсаў і суправаджэнне скаргаў чалавека ў розных інстанцыях, прававая дапамога.
 
Насамрэч канцэпцыя правоў чалавека за ўвесь час свайго існавання эвалюцыянавала разам з эвалюцыяй грамадства і самаго чалавека. Чалавек перастаў быць выключна аб’ектам абароны ад моцнай сістэмы — дзяржавы, але стаў дзейным актарам усіх працэсаў, уключаючы эканамічнае развіццё. Адпаведна і правы чалавека сёння — адзін з эфектыўных інструментаў развіцця грамадства.
 
Рабіць правы чалавека часткай штодзённага  жыцця, часткай стратэгіі развіцця грамадства і дзяржавы — вельмі комплексная, складаная, але ж вельмі цікавая праца, на якой засярэджана дзейнасць БХК. Калі для вас цікавая такая мэта, прыходзьце да нас на стажыроўку. Гэта не азначае, што вы абавязкова застанецеся ў праваабарончым сектары, але ж гэта азначае, што вы паспрабуеце стаць на крок бліжэй да адчування паўсядзённасці і шматмернасці правоў чалавека, разумення таго, як яны ўплываюць на наша развіццё. А таксама, мабыць, наблізіцеся да разумення вашага месца ў гэтым свеце і таго, які след вы жадаеце ў ім пакінуць".

ПРА СТАЖЫРОЎКУ

Для каго: студэнткі_ы 2-4 курсаў і магістратуры юрыдычных спецыяльнасцяў: міжнароднае права, правазнаўства і г.д.
Калі: Папярэдне наступная стыжыроўка адбудзецца ў лютым 2024 – траўні 2024. Тэрмін стажыроўкі: 3 месяцы.  Анлайн з магчымасцю сустрэч афлайн для тых, хто ў Вільне.
Наша місія: Беларускі Хельсінкскі Камітэт працуе дзеля таго, каб рэанімаваць сэнсы правоў чалавека і каб правы чалавека былі ўключаны ва ўсе сферы жыцця. 
Маем кансультатыўны статус пры ЭКАСАС ААН
Мы першая і пакуль адзіная беларуская арганізацыя, якая мае кансультатыўны статус пры ЭКАСАС ААН.
Індывідуальная праграма для кожнай_га
Мы імкнемся даць стажоркам_ам магчымасць працаваць з тэмамі, якія ім найбольш цікавыя. У фокусе: дыскрымінацыя, міжнародныя праваабарончыя механізмы , бізнес і правы чалавека, human rights based approach, SDG, агульная аналітыка па правах чалавека, асобныя правы.
Воркшопы падчас стажыроўкі
Часткай стажыроўкі з’яўляюцца майстэрні-дыскусіі па актуальных напрамках тэматыкі правоў чалавека. Некаторыя з папярэдніх тэмаў: філасофія і каштоўнасці правоў чалавека, роўнасць і недыскрымінацыя, бізнес і правы чалавека, case-study па правах чалавека
Шмат практыкі
Нашы стажоркі_ы вучацца на рэальных кейсах. Напрыклад, пад кіраўніцтвам ментараў разбіраюць паведамленні ў спецпрацэдуры ААН, звароты да міжнароднага бізнэсу і інш.
Дасведчаныя ментаркі_ы
Для кожнай_га прадугледжаны ментар_ка, што суправаджвае стажорку_а на працягу ўсёй стажыроўкі. Сярод нашых ментараў праваабаронцы, эксперткі_ы ў міжнародным праве, былыя выкладчыцы_кі ФМА БДУ.
Кам'юніці і гумар
Мы разглядаем стажорак_ў як маладых прафесіяналаў і частку прафесійнага юрыдычнага кам'юніці. Будуем камунікацыю на роўных, заахвочваем дыскусіі і выказванне сваёй думкі. Вельмі паважаем добры гумар.
ШТО КАЖУЦЬ СТАЖОРКІ_Ы МІНУЛЫХ НАБОРАЎ
“Самым полезным для меня был опыт общения с людьми, которые разбираются в теме ПЧ и которые, безусловно, научили меня чему-то важному, чего я буду придерживаться уже до конца. Коммуникация, в ходе которой я понимала свои недоработки недочёты в работе, оказалась вовсе не травмирующей, а наоборот полезной и интересной”.
ПАТРАБАВАННІ ДА СТАЖОРАК_Ў
1
2
3
Cтудэнткі_ы 2-4 курсаў і магістратуры юрыдычных спецыяльнасцяў: міжнароднае права, правазнаўства  і г.д.
Занятасць: ад 8 да 15 гадзін на тыдзень.
Мэтч адбудзецца, калі вы: жадаеце даведацца больш пра правы чалавека і як прымяняць іх на практыцы, а не ў тэорыі; жадаеце зразумець, як адрозніць правы чалавека ад "усяго добрага супраць усяго дрэннага"; жадаеце навучыцца працаваць з правамі чалавека як з канкрэтнай прыладай для паляпшэння жыцця чалавека.