АНЛАЙН СТАЖЫРОЎКА ДЛЯ СТУДЭНТА:К І МАГІСТРАНТА:К ЮРЫДЫЧНЫХ СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЯЎ

Падайце заяўку і CV да 17 верасня ўключна

​ Падаць заяўку

🔔 Увага! Наш асноўны сайт і фэйсбук – цяпер экстрэмісцкія матэрыялы. Фармальна гэта не тычыцца https://internship.belhelcom.org/, але выконвайце рэкамендацыі па мінімізацыі рызык (спасылка) 

Кіраўніца адукацыйнага напрамку БХК, кандыдатка юрыдычных навук Кацярына Дзяйкала: 

"Правы чалавека — гэта вельмі проста і адначасова вельмі складана. Скажоныя сэнсы права ў беларускай рэчаіснасці паўплывалі на скажэнне разумення канцэпцыі правоў чалавека не толькі прадстаўнікамі ўлады, але ж і тымі, хто не згодзен з гэтай уладай.

Сёння сярод прыхільнікаў пераменаў (уключая тых, хто жадае актыўна прасоўваць правы чалавека) можна пабачыць вельмі розныя ўяўленні аб тым, што гэта такое і як гэта павінна працаваць. Стаўленне і разуменне бывае палярным і па змесце, і па сэнсе. Правы чалавека часта ўспрымаюцца на ўзроўні "высокіх ідэяў" без разумення таго, якое месца гэтыя ідэі займаюць у жыцці канкрэтнага чалавека. Таксама часта правы чалавека ўспрымаюцца як "усё добрае супраць усяго дрэннага" ці “усё, што можна "добрым" людзям, але ж нельга "дрэнным", ці "усе, што мне здаецца правільным". 

Канцэпцыя правоў чалавека за ўвесь час свайго існавання эвалюцыянавала разам з эвалюцыяй грамадства і самаго чалавека. Чалавек перастаў быць выключна аб’ектам абароны ад моцнай сістэмы — дзяржавы, але стаў дзейным актарам усіх працэсаў, уключаючы эканамічнае развіццё. Адпаведна і правы чалавека сёння — адзін з эфектыўных інструментаў развіцця грамадства.

Прасоўваць сэнсы правоў чалавека, несці ў свет іх каштоўнасці і рабіць правы чалавека часткай штодзённага  жыцця і стратэгіі развіцця грамадства і дзяржавы — вельмі комплексная, складаная, але ж вельмі цікавая праца, на якой засярэджана дзейнасць БХК. Калі для вас цікавая такая мэта, прыходзьце да нас на стажыроўку. Гэта не азначае, што вы абавязкова застанецеся ў праваабарончым сектары, але ж гэта азначае, што вы паспрабуеце стаць на крок бліжэй да адчування паўсядзённасці і шматмернасці правоў чалавека, разумення таго, як яны ўплываюць на наша развіццё. А таксама, мабыць, наблізіцеся да разумення вашага месца ў гэтым свеце і таго, які след вы жадаеце ў ім пакінуць".

 

ЧАМУ ВАРТА ПРЫЙСЦІ ДА НАС

Наша місія: Беларускі Хельсінкскі Камітэт працуе дзеля таго, каб рэанімаваць сэнсы правоў чалавека і каб правы чалавека былі ўключаны ва ўсе сферы жыцця.
Маем кансультатыўны статус пры ЭКАСАС ААН
Мы першая беларуская арганізацыя, якая мае кансультатыўны статус пры ЭКАСАС ААН і актыўна карыстаецца ім.
Адна са старэйшых праваабарончых арганізацый Беларусі
БХК быў створаны ў 1995 г. і эвалюцянаваў цягам часу з тым як мянялася сітуацыя ў дзяржаве. Але ж здолеў сберагчы каштоўнасці і прынцыпы праваабароны, якія мы намагаемся перадаваць наступным пакаленням.
Гнуткасць і інавацыі
За амаль 30-гадовую гісторыю свайго існавання БХК факусаваўся на вельмі розных аспектах праваабарончай працы, быў піянэрам у некаторых напрамках і інструментах праваабароны. У сённяшніх складаных умовах мы працягваем шукаць новыя вымярэнні і фарматы.
Індывідуальная праграма для кожна:й
Мы імкнемся даць стажор:кам магчымасць працаваць з тэмамі, якія ім найбольш цікавыя. У фокусе: дыскрымінацыя, міжнародныя праваабарончыя механізмы , бізнес і правы чалавека, human rights based approach, SDG, агульная аналітыка па правах чалавека, асобныя правы.
Дасведчаныя ментар:кі
Для кожна:й прадугледжаны ментар:ка, як_ая суправаджае стажор:ку на працягу ўсёй стажыроўкі. Сярод нашых ментара:к праваабаронцы, эксперт:кі ў міжнародным праве, былыя выкладчыцы ФМА БДУ.
Кам'юніці і гумар
Мы разглядаем стажора:к як маладых прафесіяналаў і частку прафесійнага юрыдычнага кам'юніці. Будуем камунікацыю на роўных, заахвочваем дыскусіі і выказванне сваёй думкі. Вельмі паважаем добры гумар.
Што кажуць стажор:кі
“Самым полезным для меня был опыт общения с людьми, которые разбираются в теме ПЧ и которые, безусловно, научили меня чему-то важному, чего я буду придерживаться уже до конца. Коммуникация, в ходе которой я понимала свои недоработки недочёты в работе, оказалась вовсе не травмирующей, а наоборот полезной и интересной”.

ПРА СТАЖЫРОЎКУ

1. Для чаго мы робім гэтую стажыроўку ↓

  • Каб распаўсюджваць веды пра правы чалавека.
  • Каб павялічваць колькасць носьбітаў каштоўнасцяў правоў чалавека сярод маладых беларуса:к.
  • Каб павялічваць прафесійны патэнцыял маладых беларускіх юрыста:к для ўмацавання беларускай юрыдычнай супольнасці.
  • Каб перадаваць практычны вопыт і навыкі працы з правамі чалавека ў розных сферах праваабароны: адвакацыя, аналітыка, адукацыя і г.д.
  • Каб умацоўваць рэсурсны патэнцыял беларускага праваабарончага сэктара. Мы падтрымліваем сувязі с выпускнікамі, пры жаданні яны супрацоўнічаюць з намі, а таксама з іншымі беларускімі праваабарончымі АГС далей.

2. Як выглядае стажыроўка ↓

Стажыроўка складаецца з дзвюх частак: тэарэтычнай і практычнай.

Тэарэтычная частка: 8 заняткаў-cемінараў (раз на тыдзень) на тэмы, якія дазваляюць развіць не толькі прафесійныя кампетэнцыі, але і soft skills:

  • Каштоўнасці і эвалюцыя правоў чалавека. Роля праваабароны.
  • Прынцып недыскрымінацыі.
  • Міжнародныя механізмы абароны правоў чалавека.
  • Бізнес і правы чалавека: уводзіны.
  • Міжнароднае гуманітарнае права: мэты, прынцыпы, прымяненне ў бягучых узброенных канфліктах. Міжнароднае гуманітарнае права і правы чалавека.
  • Moot court па правах чалавека.
  • Тэхналогіі і legal research.
  • Эфектыўная камунікацыя.

Практычная частка. Вы будзеце дапамагаць у шэрагу бягучых задач БХК: напісанне чарнавікоў дакументаў, сбор і аналіз інфармацыі і г.д. За стажор:кай замацоўваецца персанальны ментар:ка з каманды БХК, як:ая дапамагае, каментуе, дае водгукі і парады і г.д.

Па ітогу стажыроўкі тыя, хто паспяхова яе прайшлі, атрымліваюць сертыфікат і па жаданні далучаюцца да Alumni кам'юніці.

3. Якія кампетэнцыі дапаможа развіць стажыроўка ↓

Падчас стажыроўкі вы дазнаецесь больш пра:

  • Правы чалавека як сістэму каштоўнасцяў.
  • Узаемасувязь і сістэму каардынатаў “носьбіт абавязкаў па правах чалавека” (“duty bearer”: дзяржава, бізнэс) — “носьбіт правоў” (“rights holder”: чалавек).
  • Узаемасувязь правоў чалавека з іншымі інстытутамі, грамадскімі працэсамі і мэтамі развіцця грамадства: дэмакратыя, мір і бяспека, эканамічнае развіцце, экалогія, глабалізацыя.
  • Развіццё сістэмы правоў чалавека ў кантэксце новых адказных актараў (бізнэс).
  • Прафесійныя этычныя нормы ў працэсе прасоўвання і/ці абароны правоў чалавека (у тым ліку аб Прынцыпах дзейнасці беларускіх праваабаронцаў).
  • Розныя вымярэнні і разуменні паняцця “праваабарона” і “праваабаронца” (шырокае і вузкае). Праваабарона і палітыка: функцыі, суаднясенне і адрозненні.
  • Сутнасць дыскрымінацыі як прававой і сацыяльнай з’явы.
  • Правы чалавека ў сітуацыях узброеных канфліктаў, Міжнароднае гуманітарнае права (МГП).
  • Міжнародныя механізмах абароны правоў чалавека (універсальны і рэгіянальныя ўзроўні). Пра міжнародныя механізмы і працэдуры маніторынгу за выкананнем дзяржавай сваіх абавязкаў па правах чалавека, у тым ліку працуючых для Беларусі на дадзены момант.

Вы будзеце мець магчымасць навучыцца:

  • Шукаць афіцыйную прававую інфармацыю па правах чалавека.
  • Вызначаць, аналізаваць і выкарыстоўваць міжнародна-прававыя нормы ў галіне правоў чалавека.
  • Вызначаць парушэнні правоў чалавека на аснове міжнародных стандартаў і нацыянальнага заканадаўства.
  • Структураваць свае аргументы і прыклады на аснове міжнародных стандартаў.
  • Выкарыстоўваць у аргументацыі тэрміналогію правоў чалавека.

4. Умовы падачы заяўкі, тэрміны, крытэры адбора ↓

Для каго: Беларускія студэнт:кі 2-4 курсаў, магістрант:кі і выпускні:цы* юрыдычных спецыяльнасцяў (міжнароднае права, правазнаўства, і г.д), якія навучаюцца як у Беларусі, так і па за яе межамі.

*Для бакалаўрыяту — не пазней за 3 гады з выпуску, для магістратуры — не пазней за 1 год.

Тэрмін стажыроўкі: 3 месяцы, 1 кастрычніка 2024 – 24 снежня 2024.

Фармат: анлайн з магчымасцю афлайн сустрэч для тых, хто ў Вільні.

Занятасць: ад 8 (мінімум) да 15 гадзін на тыдзень.

Тэрмін падачы заяўкі: 17 верасня 2024 г. уключна. Увага, патрэбна прымацаваць CV.

Адбор: Вынікі першага этапа адбору будуць вядомыя не пазней за 20 верасня. Адабраныя ўдзельні:цы будуць запрошаны на другі этап адбору (інтэрв'ю). Канчатковае рашэнне будзе абвешчана не пазней за 30 верасня.

Крытэры адбора (ацэньваюцца ў супастаўленні з іншымі кандыдатамі):

  • Наяўнасць каштоўнаснай матывацыі да працы з правамі чалавека.
  • Жаданне атрымаць новыя веды.
  • Гатоўнасць уцягвацца мінімум 8 гадзін у тыдзень.
  • Добрае валоданне замежнай мовай.
  • Аналітычныя здольнасці, нестандартнасць мыслення.
  • Добрае веданне права (суадносна курсу/узроўню навучання).
  • Наяўнасць вопыту ў рабоце з правамі чалавека (тэарэтычнага і практычнага).
  • Наяўнасць дадатковага досведу працы з пошукам прававой інфармацыі і аргументацыяй (напрыклад, moot courts).